Actions

Work Header

Зялёныя

Summary:

Астрыд бачыць сапраўдны, ненатуральна насычана-зялёны колер яе вачэй, які бачыла мільён разоў паўсюль.

Work Text:

Дзіўна бачыць яе... У такіх абставінах. Калі Астрыд сказалі, што Ніске патрэбна яе дапамога, калі прывялі сюды, яна ўсё адно да апошняга не верыла, што сапраўды ўбачыць тую дзяўчыну, з якой бавіла час у Берліне, пакуль тая не знікла: кароткае развітанне — хутчэй, прабачэнне, — і ніякіх спосабаў з ёй звязацца. І вось яны зноў сустрэліся, толькі Астрыд ня можа абняць сваю каханую, ці нават проста рукой дакрануцца. Ніска сядзіць, з усіх бакоў агароджаная ад усіх шклом, нібы дзіўны экспанат ці небяспечны звер. Нібы пракажоная. Сядзіць з ненатуральна прамой спінаю, рукі на каленях, ідэальна-спакойная поза з неспакойным тварам.

Але калі Ніска механічна, безэмацыйна падносіць палец да вока ды вымае лінзу — з хірургічнай дакладнасцю, — і Астрыд бачыць сапраўдны, ненатуральна насычана-зялёны колер яе вачэй, які бачыла мільён разоў паўсюль: у сінтаў-прыбіральшчыкаў ды сінтаў-кіроўцаў, сінтаў-нянек ды сінтаў-прадавачак, сінтаў-кансультантаў ды сінтаў...

Астрыд нібы б'юць пад дых.